Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў і заклікаў іх не панікаваць

Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў і заклікаў іх не панікаваць

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў і заклікаў іх не панікаваць на фоне прагнозаў пра магчымую расійскую агрэсію. Прэзідэнт Украіны заклікаў захоўваць спакой, "халодную галаву", упэўненасць у сваіх сілах і ва ўкраінскім войску.

Зяленскі нагадаў, што пагроза вайны з'явілася не цяпер, а існуе з 2014-га, калі Расія захапіла Крым, а на Данбасе з'явіліся самаабвешчаныя рэспублікі. Украінскі прэзідэнт кажа, што ворагі актыўна нападаюць "не на нашу зямлю, а на вашы нервы, каб было пастаяннае адчуванне трывогі". Ён заклікае ўкраінцаў "не бегчы за грэчкай і запалкамі", а СМІ не правакаваць "масавай істэрыі".

Якраз 19 студзеня Уладзімір Зяленскі сустракаўся ў Кіеве з дзяржаўным сакратаром ЗША. Энтані Блінкен заклікаў палітычную эліту Украіны не расколваць грамадства, бо гэта будзе працаваць на карысць Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі