З’явілася петыцыя, каб у беларускага тэатра ў Варшаве быў свой будынак
Кадр з беларускага спектакля "рЭвалюцыя Pайца" / Inexkult
Беларусы запусцілі петыцыю, у якой просяць вылучыць памяшканне для беларускіх тэатраў у Варшаве. Пра гэта паведамляе адзін з аўтараў гэтай ініцыятывы, фундацыя Inexkult.
Калі гарадскія ўлады пойдуць насустрач, дык новая пляцоўка будзе адкрыта для ўсіх незалежных беларускіх калектываў, што працуюць як у Польшчы, так і ў іншых краінах.
“Новая тэатральная прастора будзе адкрытай для разнастайных ініцыятыў і дыскусій. Гэта будзе месца для сустрэч, імпрэзаў, адукацыі, навукі і вольнага часу. Месца, створанае супольнымі намаганнямі пры падтрымцы сяброў”, — кажуць у Inexkult.
Падпісаць петыцыю можна будзе перад усімі спектаклямі INEX ФЭСТ і Тыдню беларускага тэатра ў TR Warszawa ў жніўні. А таксама петыцыю можна будзе падпісаць у некаторых беларускіх кавярнях і барах — хутка абяцаюць паказаць іх поўны спіс.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.