З’явілася відэа авіякатастрофы пад Растовам-на-Доне (відэа)
З’явілася відэа авіякатастрофы ў аэрапорце расійскага Растова-на-Доне. Здарэнне адбылося сёння ўначы: самалёт Boeing 737-800 авіякампаніі Flydubai не змог прызямліцца, зачапіўся за ўзлётна-пасадачную паласу і разбурыўся. На борце было 62 чалавекі — 55 пасажыраў і 7 сябраў экіпажу. Усе загінулі. Пераважная большасць пасажыраў — грамадзяне Расіі, ёсць таксама ўкраінцы, грамадзяне Індыі і Узбекістана.
На месцы крушэння знойдзеныя абедзве “чорныя скрыні”, над расследаваннем трагедыі працуе Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт (МАК). Вылучаюць тры версіі авіякатастрофы: тэхнічная няспраўнасць самалёта, дрэннае надвор’е, памылка экіпажу.