З'явілася відэа выбуху машыны Шарамета
Украінскае выданне "Обозреватель" абнародавала відэаздымкі з моманту выбуху аўтамабіля, у якім ехаў журналіст Павел Шарамет. Аўтамабіль "Субару" выбухнуў у 7.45 раніцы 20 ліпеня на скрыжаванні вуліц Івана Франко і Багдана Хмяльніцкага ў цэнтры Кіева.
Момант выбуху аўто знялі на відэа відавочцы. На відэароліку відваць таксама, што на месцы трагедыі пасля выбуху пачаўся пажар.
Як паведамлялася раней, Шарамет быў яшчэ жывы ў першыя хвіліны пасля выбуху.
Папярэдне ўкраінская паліцыя кваліфікавала выбух аўто Шарамета як наўмыснае забойства.