З'явіліся падрабязнасці пра 12-метровы арт-аб'ект каля мінскай ратушы

З'явіліся падрабязнасці пра 12-метровы арт-аб'ект каля мінскай ратушы

З'явіліся падрабязнасці пра 12-метровы навагодні арт-аб'ект каля мінскай ратушы. Штучную ёлку ўпрыгожаць 86 шарамі, кожны з якіх будзе мець свой кіруемы элемент падсвятлення — каля 11 колераў. Мантаж пачнецца пасля 16 снежня. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ распавяла першы намеснік дырэктара дзяржпрадпрыемства "Мінскрэклама" Таццяна Каліціна. Паводле яе слоў, на даручэнне Мінгарвыканкама, прадпрыемства выстаўляе па сталіцы 29 навагодніх ёлак. Звычайна гэта асноўныя месцы, дзе адбываюцца масавыя мерапрыемствы — Кастрычніцкая плошча, плошча Незалежнасці, паркі Чалюскінцаў і Горкага, "Чыжоўка-Арэна", "Мінск-Арэна", згаданая ратуша на плошчы Свабоды і г. д.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі