З'явіліся здымкі "ледзянога возера" на Марсе
З'явіліся здымкі "ледзянога возера" на Марсе — кратэра Каралева, запоўненага вадой. Іх зрабіў зонд "Марс-экспрэс", яны змешчаныя на сайце Еўрапейскага касмічнага агенцтва.
Возера знайшлі летам 2018-га з дапамогай радара Marsis, які ўсталяваны на "Марс-экспрэс". Да таго часу навукоўцы і не маглі спадзявацца, што на Марсе існуе пастаянны вадкі водны рэзервуар — марсаход знаходзіў толькі высахлыя азёры.
Фота: esa.int