З'явіліся здымкі са спадарожніка наступстваў удару па Севастопалі

"Мінск" пасля ракетнага ўдару / t.me/yigal_levin/

"Мінск" пасля ракетнага ўдару / t.me/yigal_levin/

З'явіліся здымкі са спадарожніка наступстваў удару па акупаваным расіянамі Севастопалі. Уначы ракетамі быў атакаваны марскі завод, на якім рамантавалі вялікі дэсантны карабель "Мінск" і дызель-электрычную падводную лодку "Растоў-на-Доне". Нягледзячы на заявы Мінабароны РФ, што яны адрамантуюць карабель, эксперты лічаць, што яго трэба аднесці да знішчаных. На здымках са спадарожніка відаць, што і падводная лодка атрымала значныя пашкоджанні.

Па інфармацыі Sky News, падчас атакі ўкраінцамі выкарыстоўваліся крылатыя ракеты з Вялікабрытаніі Storm Shadow. Украінскі бок гэта афіцыйна не пацвярджаў.

Брытанскі тэлеканал называе ўдар па заводзе "патэнцыйна найбуйнейшай атакай па расійскіх ваенна-марскіх аб'ектах за ўсю вайну".

З'явіліся здымкі са спадарожніка наступстваў удару па Севастопалі
t.me/yigal_levin/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі