З'явіўся анлайн-музей з лістамі беларускіх палітвязняў
У інтэрнэце з'явіўся адкрыты анлайн-музей "Ляцяць лісты". У ім збіраюць лісты беларускіх палітвязняў.
Арганізавалі музей беларусы з розных краін свету, якія вырашылі сабраць лісты ад палітвязняў як гістарычную каштоўнасць.
Сай- працуе па-руску. На ім створаны пошук па імю і прозвішчы палітвязня. Таксама на сайце можна даведацца, як дапамагчы сем’ям палітзняволеных.
Кожны ахвочы можа перадаць у гэты анлайн-музей ліст ад палітвязня, даслаўшы яго на пошту ў выглядзе фатаздымка ці скана.
На сайце ўжо ёсць лісты ад Паўла Севярынца, Сцяпана Латыпава, Віктара Бабарыкі ды іншых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.