З’явіўся прома-ролік “Басовішча” (відэа)
Арганізатары выклалі яго ў інтэрнэт.
"Басовішча" — фэст маладой беларускай музыкі, які адбываецца штогод у польскім Гарадку на мяжы з Беларуссю. У сёлетнім двухдзённым форуме, што пройдзе 19 і 20 ліпеня, возьмуць удзел гурты Akute, Clover Club, Died Moroz Convention, Perkalaba, Pomidor/off і многія іншыя.