1 сакавіка ў Беларусі даражэюць некаторыя віды цыгарэтаў
1 сакавіка некаторыя віды цыгарэтаў у Беларусі падаражэюць, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства па падатках і зборах.
Вырастуць кошты на прадукцыю Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман". Цыгарэты Pall Mall Red стануць даражэйшымі на 5 капеек. Некаторыя віды цыгарэтаў Cooper прыбавяць у кошце на 9 капеек, а асобныя віды цыгарэт Oscar — на 2 капейкі.
Прадукцыя ТАА "Тытунь-Інвест" у кошце не зменіцца. Не падаражэюць і імпартныя цыгарэты.
Згодна з законам, беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц павышаць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.