10 жніўня ў Беларусі выраслі курсы долара і расійскага рубля
10 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША павялічыўся — з 2,4482 да 2,4629 беларускага рубля. Курс еўра не змяніўся — 2,8971 беларускага рубля. Курс расійскай валюты вырас: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3368 беларускага (у пятніцу — 3,3249).
Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,34%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.