11 кастрычніка ў Беларусі не будуць адключаць тэле- і радыёвяшчанне
11 кастрычніка ў Беларусі не будуць адключаць тэле- і радыёвяшчанне. Парталу tut.by заявілі ў “Белтэлекаме”, што інфармацыя пра прафілактыку з’явілася памылкова. “Працы пройдуць у адпаведнасці са ступенню гатоўнасці сетак”, — сказаў намеснік гендырэктара прадпрыемства па тэхнічных пытаннях Вадзім Шайбакоў.
Як паведамляла Еўрарадыё, інфармацыя пра запланаваную на сераду прафілактыку з’явілася раніцай 10 кастрычніка на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Паведамлялася, што 11 кастрычніка з 9-й да 15-й гадзіны на тэрыторыі нашай краіны будзе адсутнічаць эфірная трансляцыя ўсіх тэле- і радыёпраграмаў. Пазней гэтая навіна з сайта знікла.