13 ліпеня аб'явяць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы, лідыруе Дуда

13 ліпеня аб'явяць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы, лідыруе Дуда

13 ліпеня ў Польшчы аб'явяць вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Экзітполы сведчаць, што адрыў дзейнага прэзідэнта Анджэя Дуды ад яго саперніка, мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага невялікі — 51% і 49%.

Пасля падліку 99,97% галасоў у Анджэя Дуды 51,21%, у Рафала Тшаскоўскага — 48,79%.

Для Дуды гэта можа быць другі пяцігадовы тэрмін прэзідэнцтва.

Анджэя Дуду падтрымлівае правячая партыя "Права і справядлівасць", Рафал Тшаскоўскі прадстаўляе найбуйнейшую апазіцыйную партыю "Грамадзянская платформа". У першым туры, які прайшоў 28 чэрвеня, дзейны прэзідэнт набраў 43,7%, яго сапернік — 30,3%.

13 ліпеня аб'явяць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы, лідыруе Дуда
Рафал Тшаскоўскі / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі