13 тысяч маек для акцыі на "Барысаў-Арэне" вырабілі ў... Марока

13 тысяч маек для акцыі на "Барысаў-Арэне" вырабілі ў... Марока

13 тысяч маек з "белымі крыламі" для акцыі на "Барысаў-Арэне" вырабілі ў... Марока. Гэты варыянт аказаўся нашмат больш выгадны, бо кошт адной футболкі ад беларускіх вытворцаў быў даражэйшы. Пра гэта піша сайт krayavidy.by. Ён змясціў перапіску заўзятара футбольнай зборнай Беларусі Аляксандра Лебедзева з чыноўнікамі. Лебедзеў звярнуўся да прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова з прапановай вырабляць адзенне і трыкатажную атрыбутыку для беларускіх зборных і іх заўзятараў выключна на прадпрыемствах "Беллегпрама".

У лісце згадваецца перфоманс, арганізаваны Беларускай федэрацыяй футбола 6 верасня на "Барысаў-Арэне" перад матчам футбольных зборных Беларусі і Францыі. Больш за 13 тысяч заўзятараў атрымалі спецыяльна вырабленыя майкі з новым брэндам зборнай — "Белыя крылы". І вырабленыя яны былі ў... Афрыцы.

Чыноўнікі з "Беллегпрама" патлумачылі Аляксандру Лебедзеву, што пры выбары пастаўшчыка асноўным крытэрам стаў кошт прадукцыі. Больш падрабязна пра гэта напісаў кіраўнік БФФ Сяргей Румас. Высветлілася, што кошт адной футболкі ў трох беларускіх вытворцаў вагаўся ад 4,2 да 6,50 рубля (без ПДВ). А беларуская кампанія "Грыман прадакшн" прапанавала кошт 3,87 рубля. Яна выканала замову "з мінусавой для сябе рэнтабельнасцю" і фактычна стала спонсарам мерапрыемства, напісаў Румас.

13 тысяч маек для акцыі на "Барысаў-Арэне" вырабілі ў... Марока
Фота: krayavidy.by
13 тысяч маек для акцыі на "Барысаў-Арэне" вырабілі ў... Марока
13 тысяч маек для акцыі на "Барысаў-Арэне" вырабілі ў... Марока
13 тысяч маек для акцыі на "Барысаў-Арэне" вырабілі ў... Марока

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі