15-гадовы чэх уцёк з дому, каб ваяваць за Украіну
![Польскія памежнікі вярнулі хлопчыка бацькам / laski.strazgraniczna.pl](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/6-278556_g.jpg.webp?itok=CMpov2C0)
Польскія памежнікі вярнулі хлопчыка бацькам / laski.strazgraniczna.pl / slaski.strazgraniczna.pl
15-гадовы чэшскі падлетак уцёк з дому, каб ваяваць за Украіну, пра гэта паведамляе Упраўленне памежнай аховы ў польскай частцы Сілезіі.
Пра знікненне падлетка з горада Астрава стала вядома 10 студзеня: ён пайшоў у школу, дзе так і не з'явіўся, і не вярнуўся дадому. Бацькі паведамілі ў паліцыю. Тая падключыла сваіх польскіх калег.
Польская паліцыя ўстанавіла тэлефон хлопчыка ў горадзе Пшэмысль, які знаходзіцца на польска-ўкраінскай мяжы. Апынулася, што падлетак узяў з сабой пашпарт і нават паспеў патрапіць на тэрыторыю Украіны. Дзякуючы міжнароднаму супрацоўніцтву паліцыі хлопца вярнулі на тэрыторыю Польшчы. Цяпер ён знаходзіцца дома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.