15 лютага на дарогах у Беларусі будзе галалёдзіца
Галалёдзіцу на дарогах і слабы туман прагназуюць на 15 лютага / pixabay.com
У сераду, 15 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Месцамі па краіне прагназуецца слабы туман, на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер чакаецца паўночна-ўсходні, усходні слабы да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 2-8 марозу, удзень будзе ад -1 да +5.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.