18-гадовага хлопца асудзілі за сэкс з жонкай, калі яна была непаўналетняй

18-гадовага хлопца асудзілі за сэкс з жонкай, калі яна была непаўналетняй

8 лістапада ў Баранавічах быў абвешчаны прысуд па справе 18-гадовага жыхара Івацэвіцкага раёна. Як піша tut.by, хлопца вінавацілі ў палавых зносінах з дзяўчынай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту.

Разгляд крымінальнай справы быў закрыты. Суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёна прызнаў юнака вінаватым і прызначыў яму шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

Паведамляецца, што маладыя людзі пазнаёміліся каля двух гадоў таму праз сацыяльныя сеткі. Палавая сувязь у іх была з узаемнай згоды. На той момант хлопцу ўжо было 18 гадоў. 

У міліцыю паведамленне паступіла ў ліпені, калі дзяўчына стала на ўлік па цяжарнасці. Дарэчы, 28 ліпеня маладыя людзі распісаліся — цяпер яны муж і жонка.

Абвінавачваны працуе ў Івацэвіцкім раёне паводле размеркавання. Калі яго жонка закончыць вучобу ў ліцэі, яны плануюць пераехаць у Баранавіцкі раён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі