18 разоў пагражалі ўкраінскім дыпламатам у апошнія дні ў 12 краінах

Паштовая скрыня / unsplash
Паштовая скрыня / unsplash

Такімі звесткамі падзяліўся кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба. У пасольствы дасылалі выразаныя вочы жывёл, пасылкі з узрыўчаткай, паведамленне аб мініраванні.

"Тэрарысты спрабуюць не проста запалохаць украінскіх дыпламатаў. Яны хочуць аслабіць, запалохаць Украіну і падарваць важную дыпламатычную працу па пастаўцы зброі, энергаабсталявання, ізаляцыі Расіі. <...> Мой адказ тым, хто за гэтым стаіць, просты: дарма стараецеся", — адзначыў Кулеба.

Раней пасылкі з выбухоўкай былі адпраўленыя ў пасольства Украіны ў Мадрыдзе, зброевую кампанію Instalaza, Міністэрства абароны Іспаніі і на авіябазу Тарэхон-дэ-Ардос. Акрамя таго, 24 лістапада паліцыя Іспаніі перахапіла канверт, як мяркуецца, з "піратэхнічным рэчывам", які быў адрасаваны прэм'еру Іспаніі Педра Санчэсу. Пазней стала вядома, што яшчэ адну пасылку, як мяркуецца, з узрыўчаткай знайшлі ў пасольстве ЗША ў Мадрыдзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі