18 траўня паветра прагрэецца да +18
Вясна ў Беларусі / Reuters
На панядзелак, 18 траўня ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Гэта звязана з моцным ветрам, які будзе дзьмуць па большай частцы тэрыторыі краіны. Парывы ветру будуць дасягаць хуткасці ў 21 метр за секунду, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыяактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Надвор'е 18 траўня чакаецца воблачнае, з праясненнямі. Тэмпература паветра ўначы — ад +2°С да +8°С. Днём будзе па-вясноваму цёпла: +11..+ 16°С, а па поўдні Беларусі паветра прагрэецца да +18 градусаў.
Ноччу пераважна па паўночна-заходняй палове, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.