19 ліпеня ў Беларусі патаннелі ўсе асноўныя валюты
Грошы, ілюстрацыйнае фота
На таргах 19 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы рубель умацаваўся адносна ўсіх асноўных валют.
Курс долара панізіўся да трохтыднёвага мінімуму, еўра — на мінімуме за больш як два тыдні. Расійскі рубель паказвае мінімальны ўзровень больш чым за месяц.
Вынікі валютных таргоў 19 ліпеня:
Долар ЗША: 3,1710 (-0,0059 / -0,19%);
Еўра: 3,4520 (-0,0330 / -0,95%);
Расійскі рубель: 3,5926 (-0,0083 / -0,23%)
Кітайскі юань: 4,3701 (-0,0210 / -0,48%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.