За 30 гадоў Лукашэнкі ва ўладзе долар падаражэў амаль у 12 тысяч разоў

Святкаванне 30-годдзя Лукашэнкі ва ўладзе

Святкаванне 30-годдзя Лукашэнкі ва ўладзе / Telegram

За 30 гадоў кіравання Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі афіцыйны курс долара ЗША да беларускага рубля вырас у 11 531 раз. Гэта горшы паказчык у параўнанні з краінамі-суседзямі і краінамі на прасторы былога СССР. Аналіз правяло выданне "Позірк".

Без уліку дэнамінацый 1994, 2000 і 2016 гадоў долар у Беларусі падаражэў з 27 550 да 317 690 000 рублёў.

Для параўнання (таксама без уліку дэнамінацый) ва Украіне афіцыйная каціроўка амерыканскай валюты за тры дзесяцігоддзі вырасла ў 212 разоў, у Расеі — у 43,4 разы, Польшчы — у 1,8 разы, Латвіі — на 18,2%, Эстоніі — на 14,2%. У Літве даляр і зусім патаннеў на 20,7%.

Параўнанне з іншымі краінамі былога СССР сітуацыя выглядае для рэжыму лепш. У Туркменістане долар падаражэў у 1 750 разоў, Узбекістане — у 1 146 разоў, Таджыкістане — у 526 разоў, Казахстане — у 10,6 разы, Азербайджане — у 8,5 разы, Кыргызстане — у 7,6 разы, Малдове — у 4,4 разы, Грузіі — у 3,1 разы, Арменіі — на 25%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі