МАК дапусціў на Алімпіяду яшчэ аднаго беларускага спартоўца

Алімпійскія  гульні ў Парыжы пачнуцца 27 ліпеня

Алімпійскія  гульні ў Парыжы пачнуцца 27 ліпеня / Benoit Tessier / Reuters

Міжнародны алімпійскі камітэт дапусціў да ўдзелу ў Алімпіядзе яшчэ аднаго беларускага спартоўца. Ім стаў барэц Магамедхабіб Кадымагамедаў. Пра гэта піша Reform.by са спасылкай на МАК. 

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі ўжо заявіў, што Кадымагамедаў будзе ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях. Аднак пакуль невядома, ці прыняў спартовец запрашэнне. 

Такім чынам, Беларусь на Парыжскай Алімпіядзе прадставяць 17 спартоўцаў. Яны будуць выступаць у нейтральным статусе — пад алімпійскім сцягам, а ў выпадку перамогі замест беларускага гімна будзе гучаць алімпійскі. 

Яшчэ некалькі спартоўцаў атрымалі запрашэнні МАК, але не прынялі іх. Напрыклад, так зрабілі тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі