Мэр Парыжа выканала абяцанне і выкупалася ў Сене перад Алімпіядай
Ан Ідальго
Мэр Парыжа Ан Ідальго выканала дадзенае ў студзені абяцанне і выкупалася ў Сене за дзевяць дзён да пачатку Алімпійскіх гульняў, піша France24. Перад заплывам яна надзела гідракасцюм і акуляры.
Такім чынам кіраўніца горада вырашыла давесці, што вада ў рацэ дастаткова чыстая, каб прыняць спаборніцтвы па плаванні на адкрытым паветры.
"Сена цудоўная", — сказала Ідальго, вынырваючы.
Разам з мэрам заплыў па рацэ здзейсніў Тоні Эстанге, кіраўнік Парыжскіх гульняў 2024 года. А напярэдадні заплыў па рацэ здзейсніла французская міністарка спорту Амелі Удэо-Кастэра.
The mayor of Paris swam in the cleaned-up Seine on Wednesday, after a $1.5 billion project to stop the flow of sewage and industrial waste into the water. The murky river will be a focal point of the Olympic Games in the city this month. https://t.co/mF7f3TlwNA pic.twitter.com/ZcRdBmSZOB
— The New York Times (@nytimes) July 17, 2024
Чаму гэта такая вялікая падзея?
Нага парыжаніна не ступала ў воды Сены сто гадоў — вада ў рацэ была такой бруднай, што купацца ў ёй забаранілі яшчэ ў 1923 годзе. А водная фаўна пацярпела да такой ступені, што ў 1960-х гадах у горадзе было зарэгістравана ўсяго тры віды рыб.
Але напярэдадні Алімпійскіх гульняў гарадскія ўлады рэалізавалі глабальны праект па ачыстцы ракі. Гэта каштавала больш за мільярд еўра. І ўсё дзеля таго, каб у 2025 годзе алімпійцы маглі спаборнічаць у трыятлоне, марафонскім плаванні і паратрыятлоне проста ў цэнтры Парыжа.
У мэрыі спадзяюцца, што звычайныя парыжане таксама рызыкнуць зайсці ў ваду — для іх абсталююць тры пляцоўкі для плавання пад адкрытым небам.
— Калі людзі ўбачаць спартсменаў, якія плаваюць у Сене без шкоды для здароўя, яны будуць упэўненыя, што таксама могуць пачаць плаваць, — лічаць у гарадской мэрыі.
Перад тым, як людзі пачалі вяртацца ў Сену, туды вярнуліся рыбы. Там водзяцца нават самы даўжынёй да двух метраў, а яшчэ малюскі і ракі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.