195 населеных пунктаў Брэстчыны заставаліся без электрычнасці

Энергетыкі

Энергетыкі / t.me/Minenergo_by

На Брэстчыне непагадзь 4 студзеня пакінула без электрычнасці 195 населеных пунктаў, паведамляе Міністэрства энергетыкі.

На змену моцным снегападам у рэгіёне прыйшла абліваха — ледзяны дождж. Абледзянелыя галіны і дрэвы падалі на правады, месцамі былі пашкоджаныя апоры ЛЭП.

Больш за ўсё ад непагадзі пацярпелі Брэсцкі, Камянецкі, Драгічынскі, Іванаўскі раёны. Энергетыкі вобласці працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Паведамляецца, што па стане на 7:00 5 студзеня аднаўленчыя работы працягваюцца ў 43 пунктах. Ліквідацыяй наступстваў непагадзі займаецца 21 аварыйная брыгада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі