Брастаўчан папрасілі не хадзіць у паркі і лесапасадкі, бо там небяспечна

Брэсцкі парк воінаў-інтэрнацыяналістаў

Брэсцкі парк воінаў-інтэрнацыяналістаў / t.me/brestgik

Брастаўчан заклікаюць не наведваць бліжэйшым часам гарадскія паркі і лесапасадкі. Адпаведны зварот з'явіўся ў тг-канале гарвыканкама.

Прычынай называецца небяспечная сітуацыя ў парках у сувязі з умовамі надвор'я: на людзей могуць зваліцца галіны дрэў. На Брэстчыне снегапады змяніліся ледзяным дажджом.

"Перапад тэмператур спрыяў абледзяненню галінак дрэў і іх далейшаму падзенню пад уласным цяжарам. Камунальныя службы займаюцца прыборкай як упалых галінак, так і пасыпаннем дарожак, але ў прыярытэце — дарогі і вуліцы ў горадзе", — кажуць чыноўнікі гарвыканкама.

Для ілюстрацыі чыноўнікі апублікавалі фатаздымкі з гарадскога парка воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Брастаўчан папрасілі не хадзіць у паркі і лесапасадкі, бо там небяспечна
Брэсцкі парк воінаў-інтэрнацыяналістаў / t.me/brestgik
Брастаўчан папрасілі не хадзіць у паркі і лесапасадкі, бо там небяспечна
Брэсцкі парк воінаў-інтэрнацыяналістаў / t.me/brestgik
Брастаўчан папрасілі не хадзіць у паркі і лесапасадкі, бо там небяспечна
Брэсцкі парк воінаў-інтэрнацыяналістаў / t.me/brestgik
Брастаўчан папрасілі не хадзіць у паркі і лесапасадкі, бо там небяспечна
Брэсцкі парк воінаў-інтэрнацыяналістаў / t.me/brestgik
Брастаўчан папрасілі не хадзіць у паркі і лесапасадкі, бо там небяспечна
Брэсцкі парк воінаў-інтэрнацыяналістаў / t.me/brestgik

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі