2017 год у Беларусі абвешчаны Годам навукі
2017 год у Беларусі абвешчаны Годам навукі. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА.
Абвешчана, што асноўная мэта такога рашэння — павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Таксама рашэнне прынятае для стварэння спрыяльных умоваў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фармавання міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.
Мерапрыемствамі па адзначэнні Года навукі мусяць заняцца ўрад, Нацыянальная акадэмія навук, аблвыканкамы і Мінгарвыканкам. Яны павінныя распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года навукі.
Нагадаем, што 2016-ы адзначаўся ў Беларусі як Год культуры.