24 чэрвеня курс долара вырас на 250 рублёў, курс еўра знізіўся на 155

24 чэрвеня курс долара вырас на 250 рублёў, курс еўра знізіўся на 155

У пятніцу, 24 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк устанавіў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 250 рублёў і складае 20 051, курс еўра знізіўся на 155 — да 22 271 рублёў, расійскі рубель знізіўся — з 308,06 да 306,57 беларускага. Беларускі рубель узмацніўся да кошыка валют на 0,03%.

Курсы валют у пятніцу адрэагавалі на падзеі ў Вялікабрытаніі, дзе на рэферэндуме было прынятае рашэнне пра выхад з ЕС.

Фінансавы аналітык: Сёння еўра рэзка ўпадзе, але потым пачнецца яго рост

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер, 23 чэрвеня, курс долара вырас на 42 рублі і складаў 19 801, курс еўра павялічыўся на 162 — да 22 426 рублёў, курс расійскага рубля апусціўся з 310,07 да 308,06 беларускага.

У мінскіх банках кажуць, што людзі сталі больш актыўна мяняць еўра на долары

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі