29 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг стаў дзяржаўным сцягам Беларусі

Аляксандр Лукашэнка ў 1994 годзе прымае прысягу пад бел-чырвона-белым сцягам
Аляксандр Лукашэнка ў 1994 годзе прымае прысягу пад бел-чырвона-белым сцягам

Роўна 29 гадоў таму, 19 верасня 1991 года, бел-чырвона-белы сцяг стаў дзяржаўным сцягам Беларусі. З 220 дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР, якія галасавалі па гэтым законе, 214 прагаласавалі "за", "супраць" — 2, астатнія ўстрымаліся.

Менавіта пад бел-чырвона-белым сцягам ў 1994 годзе даваў прысягу Аляксандр Лукашэнка. Аднак ужо ў наступным годзе пасля рэферэндуму, які ініцыяваў кіраўнік дзяржавы, дзяржаўныя сімвалы былі змененыя.

Сёння ўлады называюць сцяг БЧБ-сцяг фашысцкім, лічаць яго "незарэгістраванай сімволікай". Выступаючы з ім на вуліцы ці проста вывешваючы з акна, чалавек рызыкуе трапіць у міліцыю. Але людзі да гэтага часу не адмаўляюцца ад свайго нацыянальнага сімвала, і праходзяць шматтысячныя дэманстрацый у белым і чырвоным колерах.

29 лет назад бело-красно-белый флаг стал государственным флагом Беларуси

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі