395 жыхароў Беларусі — старэйшыя за 100 гадоў
Стогадовы рубеж пераадолелі 395 жыхароў Беларусі. Больш за ўсё доўгажыхароў у Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях — па 65 чалавек. У Брэсцкай вобласці, па звестках на 1 ліпеня, налічваецца 44 доўгажыхара, у Гомельскай — 59, у Магілёўскай — 46, у Мінску — 51, паведамляе БелТА.
За 9 месяцаў колькасць стогадовых жыхароў Беларусі скарацілася на 69 чалавек! Па статыстыцы на 1 кастрычніка 2016 года іх было 464. У Гродзенскай вобласці жыло 89 доўгажыхароў, у Віцебскай вобласці такіх людзей было 70, у Мінскай — 68 чалавек. А найменш у Магілёўскай вобласці — 54.
А на 1 студзеня 2016 года ў Беларусі быў 531 жыхар, якому споўнілася 100 гадоў і больш.