У Беларусі стварылі базу ДНК амаль паўтысячы доўгажыхароў

У Беларусі стварылі базу ДНК амаль паўтысячы доўгажыхароў

У Беларусі стварылі базу ДНК амаль паўтысячы доўгажыхароў. Айчынныя навукоўцы спрабуюць наблізіцца да разгадкі феномена гэтых людзей. Як інфармуе "Беларусь сегодня", праект "Генетычныя асаблівасці доўгажыхароў Беларусі" ужо год рэалізуюць Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай Акадэміі навук і Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі.

У даследаванні ўзялі ўдзел 170 чалавек старэйшых за 90 гадоў. "Мы сабралі не толькі іх генетычныя, але і біялагічныя дадзеныя, — гаворыць супрацоўніца Інстытута генетыкі Алена Міхаленка. — Даследавалі склад крыві — гэта ўзровень глюкозы, халестэрына і г. д., а таксама гарманальны статус гэтых людзей — узроўні гармонаў эстрагена, андрагена, а таксама гармонаў наднырачнікаў. Абследавалі яшчэ больш 300 чалавек — гэта катэгорыя ад 75 да 90 гадоў".

Сёлета навукоўцы збіраюцца сабраць матэрыял на беларусаў ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў. У базу ДНК збіраюцца дадаць каля паўтысячы ўзораў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі