У Беларусі сабралі калекцыю ДНК 190 доўгажыхароў

Навукоўцы высветлілі, якія фактары ўплываюць на працягласць жыцця чалавека

Навукоўцы высветлілі, якія фактары ўплываюць на працягласць жыцця чалавека / pixabay.com

У Беларусі сабралі калекцыю ДНК 190 доўгажыхароў. Таксама сабрана калекцыя 500 узораў ДНК людзей ад 60 да 89 гадоў. Пра гэта паведаміла вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі экалагічнай генетыкі і біятэхналогій Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Алена Міхаленка. Яна кажа, што "сабраны унікальныя ўзоры", але не ўдакладніла, ці зацікавіліся навукоўцы Аляксандрам Лукашэнкам (яму ўжо 69 гадоў).

Даследаванні па вывучэнні геному доўгажыхара ў Беларусі праводзяцца з 2018 года. Навукоўцы высветлілі, што на працягласць жыцця чалавека ўплываюць чатыры фактары: генетычныя асаблівасці, лад жыцця, навакольнае асяроддзе, сацыяльная сфера і ахова здароўя. Першыя тры — самыя важныя. Яны дзеляць паміж сабой патэнцыял даўгалецця чалавека. Апошні фактар мае значэнне толькі на 10%, піша sb.by.

У Беларусі жыве больш за пяцьсот чалавек, якім споўнілася 100 гадоў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі