Дзве доўгажыхаркі загінулі на пажарах у Гродзенскай вобласці

Ліквідацыя пажару ў аграгарадку Вензавец Дзятлаўскага раёна / grodno.mchs.gov.by
Ліквідацыя пажару ў аграгарадку Вензавец Дзятлаўскага раёна / grodno.mchs.gov.by

Дзве сталыя жанчыны загінулі на пажарах у Гродзенскай вобласці. У першым выпадку гарэў дом у аграгарадку Вензавец Дзятлаўскага раёна. Пажар здарыўся ўчора днём.

Калі ратавальнікі прыбылі на месца, яны выявілі шчыльнае задымленне. Падчас ліквідацыі пажару на кухні за сталом яны знайшлі гаспадыню дома без прыкмет жыцця. Ёй было 93 гады.

Жанчына жыла адна. Час ад часу па гаспадарцы ёй дапамагала дачка. Адной з версій, чаму пачаўся пажар, выратавальнікі называюць кароткае замыканне электрачайнік або праводкі.

Две долгожительницы погибли на пожарах в Гродненской области
Агнём пашкоджана маёмасць, закураны сцены і столь у кухні / grodno.mchs.gov.by

Другі пажар, у якім загінула доўгажыхарка, здарыўся гэтай ноччу. Загарэўся прыватны дом у аграгарадку Залессе Смаргонскага раёна. Дым заўважылі суседзі і выклікалі ратавальнікаў.

Пакуль супрацоўнікі МНС ехалі, суседзі выбілі дзверы дома. На падлозе ўбачылі гаспадыню, вынеслі яе на паветра. Але выратаваць яе не ўдалося, лекары хуткай канстатавалі смерць. Жанчыне быў 101 год. Яна таксама жыла адна, але ёй дапамагаў пляменнік.

Меркаваная прычына ўзгарання — выпадзенне вуглёў з печы, адзначылі ў МНС.

Две долгожительницы погибли на пожарах в Гродненской области
Пожаром уничтожены кровля, перекрытие, повреждено имущество и стены / grodno.mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі