45% дзярждоўгу Беларусі — крэдыты прадпрыемствам пад гарантыі ўрада

45% дзярждоўгу Беларусі — крэдыты прадпрыемствам пад гарантыі ўрада

Адным з асноўных пытанняў урада назваў прэм'ер-міністр Сяргей Румас дзяржаўны доўг. Пра гэта чыноўнік заявіў, адказваючы на ​​пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 31 кастрычніка. 

Па яго словах, сёлета на абслугоўванне дзярждоўгу пойдзе 2,3 млрд рублёў, а ў 2019-м  — амаль 3 млрд рублёў. Румас дадаў, што на абслугоўванне дзярждоўгу ідзе амаль кожны сёмы рубель бюджэту. 

Прэм'ер прызнаўся, што прыкладна палова дзярждоўгу (каля 45%) складаюць пазыкі прадпрыемстваў па крэдытах, узятых пад гарантыі ўрада. Гэтыя крэдыты апынуліся няўдалымі. 

На 1 кастрычніка 2018 года дзяржаўны доўг Беларусі склаў 44,6 млрд рублёў. Ад пачатку года ён вырас 2,4 млрд рублёў, або на 5,7%. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі