6 верасня ў Беларусі зноў чакаюцца начныя замаразкі
У аўторак, 6 верасня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах краіны будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні ад слабога да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 цяпла, месцамі па краіне чакаюцца замаразкі ад 0 да -3. Удзень паветра прагрэецца да +12...+18.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.