76-гадовая блогерка з Гомельскай вобласці выйшла замуж за падпісчыка — яму 87

Пажылая пара, ілюстрацыйнае фота

Пажылая пара, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Жлобіне зарэгістравалі шлюб 87-гадовы Барыс і 76-гадовая Галіна. Пра незвычайны шлюб расказалі ва ўпраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

Галіна жыве ў вёсцы Новая Карма, там у яе дом, агарод на 15 сотак, а таксама 50 качак, тры парасяці, два каты і сабака. У якасці хобі яна здымае відэа і выкладвае ў ТікТок. "Барыс быў маім падпісчыкам: каментаваў відэа, ставіў лайкі. Праз паўтара года заляцанняў заявіў: "Больш так не магу, прыеду!" Я не ўспрыняла сур'ёзна — ён бачыў мяне толькі на фота, ды і ад Літвы да нас няблізка", — расказвае Галіна Фёдараўна. Але грамадзянін Літвы Барыс прыехаў у Жлобін і ўжо адтуль патэлефанаваў удакладніць адрас. "Сустрэла, прыняла, так і застаўся са мной", — кажа Галіна Фёдараўна. Паводле яе, мужчына лёгка асвоіўся ў вёсцы, пачаў дапамагаць па гаспадарцы. Жанчына прызнаецца, што мужчынскай рукі ёй не хапала. Цяпер яна афармляе Барысу від на жыхарства ў Беларусі.

У пары на дваіх 6 дзяцей, 15 унукаў і 13 праўнукаў.

76-летняя блогерша из Гомельской области вышла замуж за подписчика — ему 87
Галіна і Барыс / nashaniva.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі