8 кастрычніка ў Беларусі будзе да +20
Восень у Беларусі / Еўрарадыё
У суботу, 8 кастрычніка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па паўночным захадзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе адзначацца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы ўмераны, удзень месцамі парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць +3...+9, удзень чакаецца 14-20 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.