80-гадовы пасажыр "замініраваў" самалёт Мінск — Санкт-Пецярбург
Фота Рамана Пратасевіча / Еўрарадыё
Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу па частцы 1 артыкула 340 КК Беларусі ў дачыненні да 80-гадовага пасажыра, які вырашыў "замінаваць" самалёт. Увечары 1 лістапада пры пасадцы на рэйс Мінск — Санкт-Пецярбург ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск", ён паведаміў, што на борце магчымы выбух.
Месца здарэння праверылі сапёрна-піратэхнічная і следча-аператыўная групы і не знайшлі выбуховых прыстасаванняў.
Цяпер мужчыне давядзецца адказваць за заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы, паведамляе Telegram-канал СК.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.