84% беларусаў ставяцца да Еўрасаюза станоўча або нейтральна
![84% беларусаў ставяцца да Еўрасаюза станоўча або нейтральна](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2020-06-05t000000z_1391880601_rc243h9b3jjm_rtrmadp_3_europe-commission.jpg.webp?itok=jgx1YG-h)
84% беларусаў ставяцца да Еўрасаюза станоўча або нейтральна (адпаведна 38% і 46%), а негатыўна толькі 12%. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, якое праводзілася праектам "Усходняе суседства ЕС" у 2020 годзе. Крыху больш за палову (54%) апытаных беларусаў лічаць дачыненні нашай краіны з ЕС добрымі. 45% давяраюць Еўрапейскаму саюзу. Для параўнання — Еўразійскаму эканамічнаму саюзу давяраюць толькі 39%.
41% апытаных ведае пра падтрымку, якую Беларусь атрымлівае ад ЕС. Крыху больш за палову (52%) лічаць яе эфектыўнай.
Падчас апытання высветлілася, што 4% беларусаў ніколі не чулі пра ЕС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.