9 траўня Лукашэнка падпісаў дэкрэт аб пераходзе ўлады ў выпадку яго гібелі
Александр Лукашенко на параде 2019 / Еврорадио
9 траўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт аб пераходзе ўлады Савету бяспекі ў выпадку яго гібелі.
Дакумент пакуль не апублікаваны, але ў паведамленні гаворыцца, што ў выпадку гібелі першай асобы з прычыны замаху, здзяйснення акту тэрарызму, знешняй агрэсіі, іншых гвалтоўных дзеянняў усе дзяржаўныя органы і іх службовыя асобы дзейнічаюць у адпаведнасці з рашэннямі Савета Бяспекі, на пасяджэннях якога старшынюе прэм'ер-міністр. На тэрыторыі краіны ў такім выпадку неадкладна ўводзіцца надзвычайнае або ваеннае становішча.
Старшыня Савета бяспекі — Аляксандр Лукашэнка. Пастаянныя члены: прэм'ер-міністр, старшыні парламента, дзяржсакратар Савета бяспекі, Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, міністры ўнутраных спраў, абароны і кіраўнік КДБ.
Адвакат Сяргей Зікрацкі зрабіў слайды, у якіх патлумачыў, што змянілася ў Беларусі пасля гэтага дэкрэта і як ён адпавядае Канстытуцыі.
Як лічыць дырэктар па даследаваннях міжнароднай бяспекі Еўрапейскай экспертнай асацыяцыі эксперт iSANS Марыя Аўдзеева, гэты дэкрэт мае прамое дачыненне да імперыялістычных замашак. Яна распавядала ў канцы красавіка пра гэта ў студыі Еўрарадыё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.