9 з 10 вытворцаў "ікры", якая прадаецца ў Віцебскай вобласці, не існуюць

У Беларусі прадаецца фэйкавая расійская ікра ад фэйкавых вытворцаў
У Беларусі прадаецца фэйкавая расійская ікра ад фэйкавых вытворцаў

Інспектары Дзяржстандарта праверылі расійскую ласасёвую ікру і іншыя рыбныя кансервы, якія прадаюцца на кірмашах у Віцебскай вобласці. Парушэнні выяўленыя ў 10 з 10 выпадкаў. А самае жорсткае: аказалася, што 9 з 10 вытворцаў, указаных на этыкетках, не існуюць у прыродзе.

— Як аказалася, ТАА "Персей", "Сахал", ТАА "Сальмонікс", ТАА "Сахалін Порт", ТАА "Сахалінская ікра", ТАА "ЯкутРыб", ТАА "Дэльта", ТАА "13", ТАА "Жамчужына Камчаткі" на самой справе няма. Яны былі ці ліквідаваныя некалькі гадоў таму, ці звесткі пра іх адсутнічалі ў Адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб і Адзіным дзяржаўным рэестры індывідуальных прадпрымальнікаў, размешчаных на афіцыйным сайце Федэральнай падатковай службы Расіі, — каментуе начальніца Віцебскай абласной інспекцыі Дзяржстандарта Аксана Мурашкевіч.

Далей — болей. Дзяржстандарт высветліў, што месцамі ў банках з этыкеткамі "Ікра ласасёвая" і ўвогуле не ікра. Выпрабаванні чатырох найменняў "ікры ласосевай крупчастай" паказалі, што ні адзін з узораў не ўтрымліваў ДНК ласосевых відаў рыб. Назва кансервы ўводзіць спажыўца ў зман.

"Ікра" забароненая да рэалізацыі і ўвозу на тэрыторыю Беларусі.

9 из 10 производителей "икры", продающейся в Витебской области, не существуют
Расійская ікра, якая насамрэч не ікра

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі