Абавязковы масачны рэжым уводзіцца ў яшчэ трох раёнах Віцебшчыны
Абавязковы масачны рэжым уводзіцца ў яшчэ трох раёнах Віцебскай вобласці. Гэта — Аршанскі, Шумілінскі і Міёрскі. Прычына — трывожная сітуацыя з распаўсюдам COVID-19.
Аршанскі райвыканкам прыняў такое рашэнне 11 лістапада і яно адразу ж пачало дзейнічаць. Міёрскі райвыканкам зрабіў гэта на два дні раней, але абавязковы масачны рэжым уведзены з чацвярга. Шумілінскі райвыканкам прыняў рашэнне ў сераду і яно пачало дзейнічаць таксама сёння.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.