У Наваполацку ўводзіцца абавязковы масачны рэжым
У Наваполацку з 12 лістапада ўводзіцца абавязковы масачны рэжым. Як паведамляе novaya.by, такое рашэнне прыняў гарвыканкам у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у горадзе. Ахоўныя маскі будуць абавязковыя ў грамадскім транспарце (у тым ліку ў маршрутках і таксоўках), у крамах, гандлёвых цэнтрах, аптэках, банках, поштах, адміністрацыйных будынках, паліклініках і г. д. Тэрмін дзеяння рашэння мясцовых уладаў не абазначаны. Яны будуць арыентавацца на сітуацыю ў Наваполацку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.