Абмен палоннымі паміж Расіяй і Украінай адбыўся — Сянцоў на волі

Абмен палоннымі паміж Расіяй і Украінай адбыўся —  Сянцоў на волі

Абмен палоннымі паміж Расіяй і Украінай адбыўся —  у Кіеў і ў Маскву адначасова прыбылі самалёты з вызваленымі асобамі. Удзень 7 верасня ў кіеўскім “Барыспалі” прызямліўся самалёт з 24 украінскімі маракамі, затрыманымі падчас інцыдэнту ў Керчанскім заліве, а таксама з групай іншых палітвязняў, сярод якіх рэжысёр Алег Сянцоў і выкрадзены на тэрыторыі Беларусі Павел Грыб.

Вызваленых палонных сустракалі сваякі, а таксама прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, перадае hromadske.ua

Сёння ж раніцай стала вядома, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін памілаваў Алега Сянцова, асуджанага на 20 гадоў зняволення.

Адначасова ў Маскву прыбылі 35 чалавек, якіх Україна выдала Расіі ў рамках акцыі па абмене палоннымі. Сярод іх галоўны рэдактар РИА Новости Украина Кірыл Вышынскі, сведка ў справе крушэння рэйса МН17 Уладзімір Цемах, а таксама былыя украінскія вайскоўцы Максім Адзінцоў і Аляксандр Баранаў, асуджаныя за дзяржаўную здраду і дэзертырства.

Упаўнаважаная па правах чалавека ў Расіі Таццяна Маскалькова назвала абмен палоннымі гістарычнай шырокамаштабнай гуманітарнай акцыяй і пацвердзіла, што “трыццаць пяць чалавек і трыццаць пяць чалавек з іншага боку прайшлі мяжу, усе кантрольныя пункты”.

Амбудсмен дадала, што падзея стала новай старонкай адносінаў у гуманітарнай і прававой сферы паміж краінамі. Аднак узаемную перадачу асуджаных нельза лічыць завершанай, бо яшчэ працягваецца расследаванне каля паловы крымінальных справаў, перадае ria.ru

Абмен палоннымі мог адбыцца 30 жніўня. Тады шэраг СМІ апублікавалі інфармацыю, што ўкраінскія маракі і рэжысёр Алег Сянцоў вызваленыя і накіроўваюцца ў Кіеў. Аднак перамовы аб абмене сарваліся, бо Расія ў апошні момант запатрабавала вызвалення Уладзіміра Цемаха. 3 верасня суд працягнуў арышт Цемаха, аднак 5 верасня прыняў рашэнне вызваліць яго з-пад варты.

Група зняволеных расіян перад адпраўкай у Маскву. Фота: ria.ru

Абмен палоннымі паміж Расіяй і Украінай адбыўся —  Сянцоў на волі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі