Абмежаваны доступ да інтэрнэт-сайта "Вольнае Глыбокае"
Інтэрнэт-сайт парушыў патрабаванні закона аб СМІ, заяўляе Генпракуратура
У Беларусі прынятае рашэнне абмежаваць доступ да інтэрнэт-сайта "Вольнае Глыбокае", паведамляе Генпракуратура. Адпаведная пастанова накіраваная ў Мінсувязі.
Абмежаванні ўводзяцца ў сувязі з тым, што інтэрнэт-сайт парушыў патрабаванні закона аб СМІ.
Як выявіла пракуратура Віцебскай вобласці, некаторыя публікацыі на сайце "Вольнае Глыбокае" ўключалі фатаграфіі і відэа з "экстрэмісцкіх" сайтаў. У асобных выпадках сайт падаваў працу дзяржорганаў як незаконную, апраўдваў і гераізаваў правапарушальнікаў і злачынцаў. Таксама "Вольнае Глыбокае" негатыўна паказвала грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне пасля выбараў, дыскрэдытавала працу міліцы і судоў.
Як паведамлялася, з 1 студзеня 2021 года ў Віцебскай вобласці па фінансавых прычынах спыніўся выпуск газеты "Вольнае Глыбокае". Яна была апошнім незалежным друкаваным выданнем у Віцебскай вобласці. Газета праіснавала роўна 26 гадоў і ў лепшыя гады мела наклад 5 тысяч асобнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.