Абраны новы старшыня Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы

Абраны новы старшыня Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы

24 студзеня абраны новы старшыня Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Ім стаў Ціні Кокс, сенатар з Нідэрландаў. На сесіі ПАСЕ за яго прагаласавалі 164 чалавекі. Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны і кіраўніца ўкраінскай дэлегацыі ў асамблеі Марыя Мезенцава атрымала 80 галасоў.

Кокс абраны на два гады. Ён змяніў на пасадзе старшыні ПАСЕ Хендрыка Дамса, сенатара з Бельгіі. Ціні Кокс — прадстаўнік "Сацыялістычнай партыі" ў Нідэрландах, ён ачольвае ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы групу "Аб'яднаныя еўрапейскія левыя".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі