Абвешчаныя сёлетнія лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
6 кастрычніка ў Стакгольме абвясцілі імёны сёлетніх лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіцы.
Палову грашовай часткі прэміі атрымае Роджэр Пенраўз (Roger Penrose) — "за адкрыццё таго, што ўтварэнне чорных дзіраў з'яўляецца надзейным прадказаннем агульнай тэорыі адноснасці". Другая частка прэміі будзе падзеленая паміж Рэйнхардам Гензелем і Андрэа Гез (Reinhard Genzel and Andrea Ghez) — "за адкрыццё звышмасіўнага кампактнага аб'екта ў цэнтры нашай галактыкі."
Заўтра, 7 кастрычніка, будуць названыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.