Абвяшчэнне прысуду бабруйскім рэйкавым партызанам перанеслі на 10 жніўня
Абвяшчэнне прысуду бабруйскім рэйкавым партызанам перанеслі на 10 жніўня, паведамляе праваабарончы ТГ-канал MAYDAY.
Прысуд Канстанціну Ермаловічу, Віталю Мінкевічу, Ігару Казлову, Наталлі Кед і Надзеі Полькінай мусілі абвясціць у судзе Бабруйскага раёна 2 жніўня. Прычына пераносу невядомая.
Жанчын вінавацяць ва ўдзеле ў спальванні на Масленіцу пудзіла, падобнага да Лукашэнкі. Наталлі Кед пракурор папрасіла даць 2 гады "хатняй хіміі", Надзеі Полькінай — 2 гады калоніі.
Мужчын акрамя таго вінавацяуь у акцыях жніўня-верасня 2021-га: падкладанні прадмета, падобнага на выбуховае прыстасаванне, на чыгунку пад Бабруйскам і каля "Табакеркі" ў горадзе, а таксама ў спальванні стралковага ціра сілавікоў.
Дзяржабвінаваўца запрасіла для Ермаловіча 17 гадоў, для Мінкевіча — 16 гадоў, для Казлова — 15 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.