Ад каранавіруса памёр сябар Васіля Быкава

Ад каранавіруса памёр сябар Васіля Быкава

У ЗША ва ўзросце 92 гадоў памёр гісторык беларускага нацыянальнага, рэвалюцыйнага і вызвольнага руху, мемуарыст Барыс Клейн. Як паведаміў Аляксандр Фядута, прычынай смерці стала хвароба, выкліканая каранавірусам.

Барыс Клейн — апошні з так званага "гродзенскага трохкутніка", куды ўваходзілі яшчэ пісьменнікі Васіль Быкаў і Аляксей Карпюк. У 1968 годзе Клейн асудзіў савецкую інтэрвенцыю ў Чэхаславакію. З 1992 года навуковец жыў у ЗША. 

"Я меў несумненны гонар быць датычным да выдання дзвюх апошніх кніг Барыса Клейна на радзіме. Апошні ліст ад яго прыйшоў прыкладна два тыдні таму. Ён шчыра перажываў за Беларусь, даваў парады, якімі, на жаль, я не мог скарыстацца, але якія ад таго не станавіліся менш вернымі і кранальнымі", — піша Аляксандр Фядута.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі