Ад пачатку года міжнародную абарону ў Польшчы атрымалі 1400 беларусаў

Дакументы беларусаў у Польшчы, ілюстрацыйнае фота

Дакументы беларусаў у Польшчы, ілюстрацыйнае фота / MOST

Сёлета ў першым паўгоддзі Польшча дала міжнародную абарону 1,4 тысячы беларусаў. Такую статыстыку паведамляе MOST, спасылаючыся на ўпраўленне па справах замежнікаў.

Беларусы склалі самую вялікую групу замежнікаў, якія атрымліваюць абарону ў Польшчы.

На другім месцы ідуць украінцы. За шэсць месяцаў было задаволена 1,3 тысячы іх заяў. Трэцяе месца займаюць расіяне — міжнародную абарону атрымалі каля 100 чалавек.

Агулам ад пачатку года міжнародную абарону ў Польшчы атрымалі тры тысячы замежнікаў.

Пры гэтым за паўгода 50 заяваў беларусаў на міжнародную абарону атрымалі негатыўны адказ. Гэта каля 3,5% усіх разгледжаных спраў. Для параўнання: за той жа перыяд адмовілі 320 расіянам.

Паведамляецца, што за паўгода па міжнародную абарону звярнулася 2000 беларусаў. Больш за нашых суайчыннікаў звярталіся толькі украінцы — 2.7 тысячы чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі