Ад пачатку года ў ізалятары на Акрэсціна адмаўляюцца прымаць перадачы
У ізалятары на Акрэсціна трэці чацвер запар адмаўляюцца прымаць любыя перадачы, акрамя лекаў. Афіцыйнай прычынай называецца каранавірус.
Раней у ізалятары часовага ўтрымання і цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў перадачы прымалі штодня. Аднак з восені 2020 года для прыёму перадач адвялі толькі адзін дзень у тыдзень — чацвер.
Апошні раз перадачы прымалі 31 снежня. Атрымліваецца, ад пачатку года вязні не могуць атрымаць ні ежу, ні цёплыя рэчы.
На Акрэсціна ўтрымліваюць удзельнікаў пратэсных акцыяў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.